3 траўня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнік зняў відэа абложанага Майдана

3

Унікальныя кадры супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці ў Кіеве былі знятыя з дрона.

Мяркуючы па лагатыпе, размешчаным на відэароліку, апублікаваным у YouTube, беспілотны апарат належаў расейскаму пракрамлёўскаму тэлеканалу Russia Today.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі вырашыць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі з драбавікоў, спецназаўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзвялі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартала. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Вечарам і ноччу, пасля пачатку зачысткі самога Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 25 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раненні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках