3 траўня 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі ляціць у Кіеў

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Польшчы Радаслаў Сікорскі па просьбе Кэтрын Эштан гатовы накіравацца ў Кіеў.

Пра гэта Радаслаў Сікорскі паведаміў у «Твітэры».

«Па просьбе вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах (Кэтрын Эштан) я неўзабаве накіроўваюся з місіяй у Кіеў», - напісаў ён.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі вырашыць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі з драбавікоў, спецназаўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзвялі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартала. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Вечарам і ноччу, пасля пачатку зачысткі самога Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 25 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках