3 траўня 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенныя пенсіянеры Барысава: Мы зробім свой Майдан

64

Барысаўскія пенсіянеры незадаволеныя сацыяльнымі выплатамі.

Учора ў клубе палка сувязі ў Барысаве адбылася сустрэча ваенных пенсіянераў з прадстаўнікамі Міністэрства абароны і кіраўніцтвам Барысаўскага гарнізона, піша barysau.by.

Сустрэча была выкліканая зваротамі былых вайскоўцаў у высокія інстанцыі з нагоды пенсійнага забеспячэння і ўзроўню сацыяльнай абароны.

Як паведаміў адзін удзельнікаў сходу ex-press.by (журналістаў на тэрыторыю вайсковай часткі не пусцілі) пенсіянеры задавалі пытанні аб тым, чаму пасля прыняцця ўказаў і пастаноў, прыбаўка да грашовага забеспячэння і пенсіі малодшых афіцэраў і прапаршчыкаў склала ўсяго 15%, а палкоўнікаў і старэйшых афіцэраў - 60%, чаму малодшым афіцэрам і прапаршчыкам адмаўляюць у лячэнні ў шпіталях, хоць нават жонкі старэйшых афіцэраў маюць гэтую магчымасць і карыстаюцца, а таксама чаму пазбавілі ўсіх льгот «афганцаў» уключаючы лячэнне, пратэзаванне, забеспячэнне лекамі і г.д.

 

Таксама пенсіянераў цікавіла, чаму да гэтага часу ў «афганцаў» няма статусу і чаму іх не прыраўняюць да ўдзельнікаў ВАВ. Сярод іншых пытанняў - чаму пенсіі былым ваенным разлічвае грамадзянскае ведамства - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны - і чаму прыбралі надбаўкі пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту.

«Людзей, якія аддалі служэнню радзіме 25-30 гадоў, лепшыя свае гады, здароўе, прайшлі Афган, Чарнобыль, «гарачыя» кропкі, дзяржава проста кінула. Замоўчванне і нежаданне ваенных чыноўнікаў і кіраўнікоў рознага ўзроўню вырашаць неабходныя сацыяльныя і іншыя пытанні дадзенай катэгорыі ў самым пачатку заахвоціла ваенных пенсіянераў да актыўных дзеянняў. І не толькі ў Барысаўскім гарнізоне, але і ў іншых гарнізонах і ваенных гарадках.

Вялікая колькасць скаргаў, зваротаў былі накіраваныя ў вышэйшыя інстанцыі, але канкрэтнага адказу так і не атрымалі, за выключэннем аднаго: «Вядзецца праца ў гэтым кірунку». Якая праца і што робіцца ў гэтым кірунку - застаецца таямніцай - распавядае ўдзельнік сходу. - Каб супакоіць дадзеную катэгорыю вайскоўцаў і зняць напружанне напярэдадні «выбараў» у мясцовыя Саветы, у Барысаве і адбылася гэтая сустрэча. Клуб часткі не змог змясціць усіх жадаючых. Многія былі настроеныя агрэсіўна, мабыць цярпенне на мяжы. Некаторыя з прысутных выкрыквалі з залы «ўчынім свой Майдан».

Па наяўнай інфармацыі, здавальняючых адказаў на свае пытанні ваенныя пенсіянеры так не атрымалі. Яны вырашылі стварыць ініцыятыўную групу, якая будзе працягваць адстойваць правы былых кадравых вайскоўцаў.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках