3 траўня 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Губернатара Валыні прыкавалі кайданкамі да сцэны

59

Актывісты арыштавалі губернатара Валынскай вобласці Украіны Аляксандра Башкаленку.

Прызначанага Віктарам Януковічам старшыню адміністрацыі вывелі на сцэну на Тэатральнай плошчы горада Луцка і прымушалі напісаць заяву аб звальненні, паведамляе РБК-Украіна.

Фота: twitter.com / LyubimkaP

Дэпутат гарсавета Павел Данільчук адзначыў, што на плошчы стаяць 30 тысяч грамадзян, якія патрабуюць толькі аднаго - адстаўкі губернатара.

У сваю чаргу, Аляксандр Башкаленка наадрэз адмовіўся пісаць заяву. Ён дадаў, што спрабуе зрабіць усё, каб прадухіліць кровапраліцце. А знаходзячыся на пасадзе губернатара, будзе мець для гэтага значна больш магчымасцяў.

Башкаленка спрабаваў на лесвіцы памяшкання УМВД супакоіць пратэстоўцаў, а людзі яму скандавалі: «На калені». Ён не пагаджаўся гэтага зрабіць, і ўзнікла бойка.

Губернатара павалілі на зямлю і пачалі біць. Байцам Самаабароны і «Правага сектара» ледзь удалося вызваліць Башкаленку. Яму дапамаглі зайсці назад у памяшканне міліцыі, каб пазбегнуць самасуду.

Зараз ідзе гарачая дыскусія з нецэнзурнымі выразамі з патрабаваннем яго адстаўкі.

Пасля 15-хвіліннай дыскусіі Данільчук заявіў, што Аўтамайдан і частка «Правага сектара» адпраўляюцца ў дом губернатара за яго сям'ёй. Башкаленку прыкавалі кайданкамі да сцэны, пакуль ён не напіша заяву аб адстаўцы. Акрамя таго, на яго вылілі шмат халоднай вады.

Зараз актывісты перабазіруюцца ў памяшканне аблпракуратуры на вуліцы Вінічэнкі і рыхтуюцца да штурму будынка.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках