3 траўня 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркут» выйшаў на Майдан у Цярнопалі і папрасіў прабачэння (Відэа)

18

Перад гэтым супрацоўнікі спецназа прайшлі вуліцамі Цярнопаля.

«Беркутаўцы» выйшлі на гарадскі Еўрамайдан, каб прасіць прабачэння за выкананне незаконных загадаў. На плошчы ў гэты час стаялі некалькі тысяч чалавек, піша «Цензор.НЕТ».

Раней, увечары 18 лютага, у Цярнопалі блізу 300 чалавек захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Перад гэтым яны закідалі брукам усе фасадныя вокны будынка, а затым паставілі ўльтыматум міліцыі пакінуць памяшканне. Калі міліцыянты пачалі выходзіць праз чорны ход, у іх кідалі снежкі і брук. Пад ціскам людзей праваахоўнікі кінуліся бегчы.

Затым людзі атачылі і пачалі штурм гарадской управы міліцыі, кідаючы камяні ў вокны. Праваахоўнікі забарыкадаваліся знутры. Людзі падпалілі гараддзел міліцыі і пачалі біць міліцэйскія аўто, прыпаркаваныя перад уваходам у будынак.

Далей былі спаленыя яшчэ тры міліцэйскія аўтамабілі каля абласной управы міліцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках