3 траўня 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Цягнібок: 100 актывістаў Еўрамайдана зніклі без вестак

1

Больш за 1500 чалавек на працягу апошняга дня атрымалі раны ў сутыкненнях.

Пра гэта, выступаючы са сцэны на Майдане, заявіў старшыня фракцыі «Свабода» Алег Цягнібок.

«1,5 тысячы актывістаў параненыя, паводле звестак толькі Міністэрства аховы здароўя 26 загінулі. І гэта не канчатковыя лічбы. Ёсць блізу сотні чалавек, якія лічацца зніклымі без вестак», - заявіў ён.

Лідэр «Свабоды» таксама паведаміў, што, нягледзячы на тое, што згарэў Дом прафзвязаў, ужо адноўленая дзейнасць медыцынскага цэнтра ў іншым месцы і абяцаў, што бліжэйшым часам будзе адноўленая дзейнасць прэс-цэнтра, піша «Цензор.НЕТ».

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі развязаць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі са шратавікоў, спецвайскоўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты збудавалі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартал. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Увечары і ўночы, пасля пачатку зачысткі самага Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 26 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках