3 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвяры «Беркута»: Пасадзілі на скрынку з феерверкамі і зашылі рот

24

У Броварскую цэнтральную раённую лякарню ў Кіеве ноччу прывезлі двух мужчын з прыкметамі катаванняў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісала журналістка Ганна Бабінец, паведамляе Цензор.НЕТ.

«У Броварскую цэнтральную раённую лякарню ноччу прывезлі двух мужчын з прыкметамі катаванняў. У аднаго з іх абутковымі ніткамі быў зашыты рот. Іншага «беркутаўцы» садзілі на скрынку з феерверкамі. Пра гэта распавёў начмед лякарні Сэдлер Сяргей Мікалаевіч на сустрэчы з валанцёрамі», - паведаміла журналістка.

«Таксама ён сказаў, што гэтыя два чалавекі пасля нададзенай дапамогі кудысьці сышлі. Цяпер іх лёс невядомы, распавяла мне валанцёрка з Бровараў Аксана. Мужчына, якому зашылі рот, з Вінніцкай вобласці. У Броварскім аддзеле міліцыі мне адказалі, што да іх людзі з такімі прыкметах не паступалі і кінулі слухаўку», - распавяла яна дэталі, якія ўдалося высветліць пра інцыдэнт.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках