7 траўня 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Берасцейскае піва» пераходзіць на чатырохдзёнку

21
«Берасцейскае піва» пераходзіць на чатырохдзёнку

Ва ўсялякім разе на працягу бліжэйшых двух месяцаў прадпрыемства, якое мае вялікія запазычанасці, будзе працаваць паводле скарочанага графіку.

Як паведаміла карэспандэнту charter97.org інфармаваная крыніца на ААТ «Берасцейскае піва», падставай стала цяжкая фінансавая сітуацыя на прадпрыемстве: аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыя піва і іншай выпускаемай прадукцыі ў мінулым годзе сур'ёзна ўпалі, а зімой піва традыцыйна не з'яўляецца хадавым таварам. У выніку было пастаноўлена, што працаваць у рэжыме чатырох дзён у тыдзень «Берасцейскае піва» будзе на працягу лютага і сакавіка.

Варта заўважыць, што яшчэ дзесяць гадоў таму на прадпрыемстве пачалі мадэрнізацыю, у рамках якой усталявалі аўтаматычную варку фірмы «Хупман» і 14 цыліндра-канічных танкаў, уведзены ў эксплуатацыю новыя фільтрацыйнае і дражджавое аддзяленні, з'явілася нямецкая лінія па разліве піва ў ПЭТ-тару, абнавілі халадзільна-кампрэсарны ўчастак. Аднак ніякага прарыву на піўным рынку задуманае тэхнічнае пераўзбраенне не прынесла, а ў 2014 годзе прадпрыемству неабходна пагасіць блізу 21 мільярда рублёў за раней выкарыстаны банкаўскі крэдыт.

У пачатку гэтага года супрацоўнікі «Берасцейскага піва» апублікавалі інфармацыю, згодна з якой, на іх погляд, прадпрыемства стала ахвярай рэйдарскага захопу з боку «Аазіс груп» - беларускага адгалінавання міжнароднай кампаніі з расейскімі каранямі Oasis Beverages. Са слоў працоўных, менавіта прадстаўнікі гэтай кампаніі дыктуюць кіраўніцтву «Берасцейскага піва», якія аб'ёмы прадукцыі неабходна выпускаць.

Амаль 90% акцый статутнага фонду ААТ «Берасцейскае піва» знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, і паўтара гады таму Берасцейскі аблвыканкам вывучаў цікавасць патэнцыйных інвестараў да набыцця акцый. Менавіта Oasis Beverages лічыўся галоўным прэтэндэнтам на набыццё буйнога пакета, але ўгода так і не адбылася. Магчыма, гэта сталася не толькі праз завышаны кошт акцый, але і таму, што продаж акцый ААТ, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, праводзіцца згодна з пастановай Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер жа, з прычыны вялікіх фінансавых праблем «Берасцейскага піва», кошт гэтых акцый, верагодна, стане больш прымальным для пакупніка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках