2 траўня 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры здымках пралукашэнкаўскага фільма арыштавалі чатырох чалавек (Відэа)

51

Людзей затрымалі за крыкі «Жыве Беларусь» і за апытанні ўдзельнікаў масоўкі.

Падчас здымкі эпізодаў прапагандысцкага фільма «Авель» малады чалавек на праспекце Незалежнасці некалькі разоў крыкнуў «Жыве Беларусь!». Адразу пасля гэтага ён быў затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў.

Затым на Плошчы Незалежнасці затрымалі дваіх маладых людзей, якія праводзілі сацыялагічнае апытанне, а таксама відэааператара Васіля Сямашку. «Вось гэтага затрымаць, які ў шапцы, і гэтага - з заплечнікам», - даў каманду хтосьці невядомы. Пасля заканчэння здымак журналіста і маладую пару вызвалілі, перапісаўшы звесткі.

Гэтыя факты патрапілі ў поле зроку відэакамеры «Нашей Нивы».

Нягледзячы на тое, што ўдзельнікам масоўкі, якія граюць натоўп дэманстрантаў, загадзя патлумачылі, што трэба крычаць, у працэсе здымак раз-пораз чуліся тыповыя для беларускай апазіцыі воклічы «Жыве Беларусь!», піша by24.org. Прычым даносіліся яны не толькі з натоўпу разявак, якія размяшчаліся па абодва бакі праспекта Незалежнасці ў час руху калоны, але і з самой масоўкі, у якой удзельнічалі, здавалася б, старанна адабраныя члены БРСМ.

Пра тое, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму «Жыве Беларусь», стала вядома ў мінулым годзе.

Сяргей Ждановіч, вядомы як прадзюсар серыяла ПРААН «Вышэй за неба» і ягонай кампаніі, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі і адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на «Жыве Беларусь» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча паводле сцэнару Франка Вячоркі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках