3 траўня 2024, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко папрасіў прабачэння перад Майданам і гатовы патрабаваць адстаўкі Януковіча

60
Клічко папрасіў прабачэння перад Майданам і гатовы патрабаваць адстаўкі Януковіча

Лідар «Удару» прынёс прабачэнні за поціск рукі прэзідэнту Украіны.

Гэта здарылася пасля таго, як Віталь Клічко выслухаў людзей, абураных дамоўленасцямі лідараў апазіцыі і Віктара Януковіча. Для гэтага ён другі раз выйшаў на сцэну Майдана ў Кіеве, піша «Украінская праўда».

«Я правёў тут, на Майдане, шмат часу, шмат начэй. Я ўпершыню сёння не мог выступіць, бо людзі крычалі: яны не хацелі мяне чуць. Яны не хацелі чуць, што сёння працягнуў я руку Януковічу, павіншаваўшы яго», - сказаў Клічко.

«Разумею, і задавальнення ад гэтага я ніколі не атрымліваў. Але адно хачу сказаць: калі кагосьці пакрыўдзіў, я прашу прабачэння за гэта - але я раблю шчыра ўсё для таго, каб Украіна перамагла. Я раблю ўсё шчыра, што ад мяне залежыць, для таго, каб не пралілася кроў», - заявіў ён.

Клічко запэўніў, што робіць «шчыра ўсё для таго, каб гэтая банда (улада Януковіча) была зрынутая».

«Калі трэба сустрэцца і зрабіць так, каб пераканаць чалавека, каб ён сышоў у адстаўку, каб пераканаць, каб ён не выкарыстаў зброю супраць людзей - я буду выкарыстоўваць любую пляцоўку: Вярхоўную Раду..., - заявіў ён. - Трэба будзе, буду ісці дамаўляцца, буду ісці патрабаваць, буду рабіць усё шчыра».

«Калі кагосьці пакрыўдзіў, я хачу папрасіць прабачэння перад кожным. Але хачу сказаць шчыра: я раблю гэта за сваю Радзіму. Таму яшчэ мне нічога не трэба - толькі адно: сучасная краіна, у якой я хачу жыць. Выбачайце, калі каго пакрыўдзіў», - сказаў ён.

Раней, пасля першага выхаду на сцэну, Клічко сказаў актывістам, што Януковіч добраахвотна ў адстаўку не сыдзе.

Фота: AFP

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках