3 траўня 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую біятланістку выгналі са зборнай за пост «Вконтакте»

5
Расейскую біятланістку выгналі са зборнай за пост «Вконтакте»

Саюз біятланістаў Расеі (СБР) адхіліў Кацярыну Глазырыну ад працы са зборнай Расеі за некарэктныя выказванні аб алімпійскай камандзе.

«Мы можам пацвердзіць, што Кацярына Глазырына сапраўды адхіленая ад працы са зборнай Расеі за некарэктныя выказванні ў адносінах да алімпійскай каманды. У сувязі з гэтым Глазырына не возьме ўдзелу ў астатніх трох этапах Кубка свету гэтага сезона», - паведамілі ў прэс-службе СБР.

Перад жаночай эстафетнай гонкай Глазырына дапусціла шэраг выказванняў негатыўнага характару ў адносінах да калег каманды на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Глазырына на Гульнях - 2014 выступіла толькі ў індывідуальнай гонцы, у якой заняла 61-е месца. Планавалася, што яна трапіць у склад зборнай на жаночую эстафету, але затым была замененая на Кацярыну Шумілаву.

Пасля гэтага Глазырына зрабіла запіс на сваёй старонцы, у якой змяшчалася фраза «Не каманда, а... Усё будзе заўтра. Справа нават не ў маёй форме. Усе вырашыла надвор'е».

Расіянкі ў эстафеце занялі другое месца, саступіўшы толькі ўкраінкам. У агульным заліку Кубка свету - 2013/14 Глазырына займае 68-ы радок.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках