3 траўня 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі і «Альфа» паабяцалі служыць народу Украіны

3
Дэсантнікі і «Альфа» паабяцалі служыць народу Украіны

Спецпадраздзяленне СБУ «Альфа» і паветрана-дэсантныя войскі не стануць выконваць злачынных загадаў і служаць народу Украіны.

Пра гэта заявілі кіраўнікі адпаведных падраздзяленняў на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе, піша «Украінская праўда».

«Я заяўляю, што спецпадраздзяленне незаконных дзеянняў не праводзіла і не праводзіць. Яно знаходзіцца ў пункце пастаяннай дыслакацыі, трымаецца прысягі, ў палітычных працэсах не удзельнічае», - заявіў кіраўнік Цэнтра спецыяльных аперацый СБУ «Альфа» Алег Прысяжны.

Камандуючы паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Швец сказаў, што яго падначаленыя «не ехалі і не паедуць» ў Кіеў для ўдзелу ў любых дзеяннях супраць грамадзян.

Раней СМІ паведамлялі аб тым, што байцы «Альфы» дзейнічалі ва ўрадавым квартале ў Кіеве на баку сілавікоў і вялі снайперскі агонь у пратэстоўцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках