26 красавiка 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Буду красці - будзе Майдан

70
Лукашэнка: Буду красці - будзе Майдан

Кіраўнік усё часцей кажа пра ўкраінскія падзеі.

Учора падчас ускладання кветак на Плошчы Перамогі ў Менску Лукашэнка расказаў пра прычыны Майдана, піша «Наша Нiва».

«Дай бог, каб мы неяк прасунуліся, і эканоміка развівалася... Будуць грошы - і мы іх не скрадзем. Вось у чым вы мяне не можаце папракнуць, то ў гэтым. Гэта самае галоўнае, каб не было Майдану.

Калі я пачну красці, і тыя, хто побач са мной, - раскладваць па кішэнях, Майдан непазбежны. І ніхто не ўратуе ніякую ўладу», - заявіў беларускі кіраўнік.

Нагадаем, парламент Украіны ў суботу прыняў пастанову аб выкананнi міжнародных абавязацельстваў Украіны, якія тычацца вызвалення Юліі Цімашэнка. У гэты ж дзень экс-прэм'ер выйшла на свабоду і прыляцела з Харкава ў Кіеў.

Таксама ў суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках