19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў, Яшын і Pussy Riot затрыманыя ў Маскве

3
Нямцоў, Яшын і Pussy Riot затрыманыя ў Маскве

Каля Манежнай плошчы і ля будынка Дзярждумы, дзе сабраліся прыхільнікі асуджаных паводле «балотнай справы», затрыманыя блізу 30 чалавек.

Сярод затрыманых - Барыс Нямцоў, Ілля Яшын і Надзея Міцюшкіна. У аўтазаку апынуліся таксама Пётр Вярзілаў, Марыя Алёхіна, Надзея Талаконнікава, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і амніставаны фігурант «балотнага справы» Уладзімір Акіменкаў. Акрамя таго, затрыманы аператар тэлеканала «Дождж» Арцём Ласкутоў, піша Lenta.ru.

Уваходы на Манежную плошчу былі перацятыя, людзей затрымлівалі на падыходах да яе.

Днём ля Замаскварэцкага суда былі затрыманыя больш за 200 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць фігурантаў справы аб беспарадках на Балотнай плошчу, якім выносілі прысуд. Большасць затрыманых былі вызваленыя пасля афармлення пратакола аб парушэнні правілаў правядзення мітынгу (артыкул 20.2 КаАП), некаторым таксама аформілі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам паліцыі (артыкул 19.3 КаАП). Затрыманыя, дастаўленыя ў АУС «Таганскі», атрымалі пратакол аб парушэнні правілаў дарожнага руху.

Сем фігурантаў «балотнай справы» атрымалі рэальныя тэрміны (да чатырох гадоў у калоніі), Аляксандра Навумава (Духаніна) атрымала ўмоўны тэрмін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках