6 траўня 2024, панядзелак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына ўпершыню за 20 гадоў возьме ўдзел у «Формуле 1»

1
Жанчына ўпершыню за 20 гадоў возьме ўдзел у «Формуле 1»

Гоншчыца Сьюзэн Вольф возьме ўдзел як мінімум у двух свабодных заездах у рамках чэмпіянату свету па аўтагонках.

Яна стане першай жанчынай за апошнія 20 гадоў, якая сядзе за руль баліда ў афіцыйных спаборніцтвах.

Сьюзэн Вольф у сезоне-2014 будзе выконваць абавязкі тэст-пілота каманды Williams, паведамляе "Спорт-Экспресс".

Па словах дзяўчыны, для яе гэта новы выклік, паколькі раней яна не мела шанцу паспрабаваць свае сілы ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.

Як адзначае Motor.ru, дакладна невядома, чым менавіта Сьюзэн Вольф прымусіла кіраўніцтва Williams звярнуць на сябе ўвагу. Адно з двух: альбо тым, што за шэсць гадоў кар'еры ў DTM зарабіла цэлых чатыры ачкі, альбо тым, што выйшла замуж за саўладальніка каманды Тота Вольфа.

Хоць другі варыянт, вядома, здаецца не надта праўдападобным. Тым больш што пра недатычнасць Тота да прызначэння Сьюзэн казаў сам заснавальнік Williams Фрэнк Уільямс. Выходзіць, яе ўзялі ў каманду за вынікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках