6 траўня 2024, панядзелак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: ЗША павінны дапамагчы Украіне

2
Джон Макейн: ЗША павінны дапамагчы Украіне

Амерыканскія ўлады павінны быць гатовыя дапамагчы Украіне, якая стаіць перад неабходнасцю правесці складаныя і непапулярныя рэформы.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на заяву амерыканскага сенатара Джона Макейна.

Палітык вітаў апошнія падзеі ва Украіне, дзе ў канцы мінулага тыдня апазіцыя абвясціла прэзідэнта Віктара Януковіча адхіленым ад улады. Макейн выказаў падзяку амбасадару ЗША ва Украіне Джэфры Паету і памочніку дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд за «нястомныя намаганні», а таксама еўрапейскім лідарам «ад Бруселя да Берліна, ад Парыжа да Варшавы, ад Вільні да Будапешта, якія згулялі важную ролю».

У той жа час Макейн адзначыў, што цяпер Украіна стаіць перад неабходнасцю прыняць складаныя рашэнні, каб вырашыць назапашаныя ў краіне праблемы.

«Шлях рэформаў будзе цяжкім, але калі новы ўрад Украіны гатовы прыняць гэтыя складаныя і, часцяком, непапулярныя рашэнні, то яму спатрэбіцца істотная дапамога ад Міжнароднага валютнага фонду і Еўрапейскага звяза. ЗША таксама павінны быць гатовыя аказаць дадатковую дапамогу», - заявіў палітык.

Раней дырэктар-распарадчык МВФ Крысцін Лагард заявіла, што фонд гатовы аказаць дапамогу Кіеву, калі ўлады пра гэта папросяць.

Нагадаем, што золатавалютныя рэзервы Украіны скараціліся да 16 мільярдаў даляраў, і для іх папаўнення прыйдзецца звярнуцца за знешняй дапамогай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках