6 траўня 2024, панядзелак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы маёр УВ, які збіў 18 дэманстрантаў

2
Затрыманы маёр УВ, які збіў 18 дэманстрантаў

Маёра ўнутраных войскаў Украіны, які падазраецца ў збіцці актывістаў Еўрамайдана затрымалі сёння ноччу.

Пра гэта ў панядзелак 24 лютага паведаміў дэпутат "Батькивщины" Уладзімір Ар'еў на сваёй старонцы ў сацсетцы "Фэйсбук".

"Першы затрыманы. Гэта не проста цітушка, а маёр УВ. Яго апазналі, як актыўнага ўдзельніка збіцця пратэстоўцаў у Марыінскім парку 18 лютага. Дэзерцір, бо павінен быў быць у в/ч за дзень да таго, але пайшоў зарабляць крывавыя грошы, таму што ёсць шмат крэдытаў. Пойдзе пад ваенны трыбунал", - напісаў ён.

Зараз канвой УВ і Самаабароны вывез яго на гаўптвахту. Дэпутат паказвае і імя маёра УВ: Канстанцін Дизіордзіеў.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках