6 траўня 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Украінскім алігархам трэба скінуцца на рэформы

Збігнеў Бжэзінскі: Украінскім алігархам трэба скінуцца на рэформы

Доўг Захаду - садзейнічаць канструктыўнаму ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне.

Як піша Збігнеў Бжэзінскі на старонках The Financial Times, Расея ўсё яшчэ можа штурхнуць Украіну да грамадзянскай вайны - заахвоціць і падтрымаць аддзяленне Крыма і некаторых усходніх абласцей.

Ён раіць Захаду прадухіліць "выбух рэгіянальнага гвалту на Украіне пры расейскім дапамаганні", піша Inopressa.ru.

Хай ЗША растлумачаць Пуціну, што скарыстаюцца сваім уплывам, каб "сапраўды незалежная і тэрытарыяльна цэласная Украіна" праводзіла курс, падобны курсу Фінляндыі: "узаемапаважлівае суседства, шырокі спектр эканамічных адносінаў з Расеяй і ЕЗ; недалучэнне да любых ваенных альянсаў, якія Масква лічыць накіраванымі супраць яе, і пры гэтым пашырэнне ўключанасці ў Еўропу", - раіць Бжэзінскі.

Але ў неафіцыйных размовах Вашынгтон павінен растлумачыць Крамлю: "Спробы дэстабілізаваць маладую дэмакратыю ў Кіеве ці аддзяліць некаторыя часткі Украіны - не кажучы ўжо пра адкрыты або тайны ўдзел Расеі ва ўнутраных канфліктах у суседняй краіне - вымусяць Вашынгтон скарыстацца яго міжнародным уплывам для крокаў, якія прычыняць Маскве буйныя эканамічныя страты", - піша аўтар.

Еўразвяз павінен быць цвёрдым партнёрам пры вышэйапісаных намаганнях. Але яшчэ больш актуальная задача ЕЗ - распрацаваць пакет антыкрызіснай дапамогі для Украіны. Бжэзінскі таксама раіць "пераканаць" верхнюю дзесятку ўкраінскіх алігархаў - галоўных бенефецыараў дзіўнага разгулу карупцыі - ахвяраваць па 1 млрд даляраў на фінансавую рэабілітацыю краіны". "Сын Януковіча, казачна-багаты дантыст, напэўна, зможа ўнесці суму, суразмерную гэтым 10 млрд", - дадае аўтар.

Бжэзінскі раіць ЗША і ЕЗ, пажадана пры садзейнічанні Расеі, "па-ранейшаму патрабаваць, каб дэмакратычныя сілы ў Кіеве занялі пазіцыю нацыянальнага яднання і палітычнай умеранасці".

Аўтар упэўнены: Украіна рана ці позна ўвойдзе ў дэмакратычную Еўропу, а Расея рушыць услед яе прыкладу, "калі не самаізалюецца і не ператворыцца ў паўпрагнілы перажытак імперыялізму".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках