6 траўня 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы дыягнастуюць хваробу Паркінсона па почырку

Даследчыкі ў Ізраілі вывучаюць новы метад ранняй дыягностыкі хваробы Паркінсона.

Навукоўцы Універсітэта Хайфы сумесна са спецыялістамі медыцынскага цэнтра Рамбам устанавілі, што дапамагчы ў гэтым можа почырк чалавека, піша «Корреспондент».

Прафесар Сара Розенблум кажа, што пацыенту дастаткова напісаць сваё імя на аркушы паперы.

"І пакуль ён піша мы атрымліваем вельмі шмат інфармацыі. І калі мы зможам параўнаць яе з тыповымі паказчыкамі здаровых людзей, то акрамя індывідуальных асаблівасцяў, мы зможам убачыць прыкметы Паркінсона або іншых захворванняў", - распавяла прафесар Сара Розенблум.

Клінічных тэстаў, якія дазволілі б выявіць хваробу на ранніх стадыях, пакуль не існуе.

Відавочны сімптом - трэмар, але ў большасці выпадку да таго моманту, як ён становіцца відавочным, хвароба знаходзіцца на тым этапе, калі пакутуюць кагнітыўныя і маторныя функцыі арганізма хворага.

Менавіта таму, кажа вядучы неўролаг медыцынскага цэнтра Рамбам, важная дыягностыка хваробы на ранняй стадыі.

У даследаванні ўзялі ўдзел 40 чалавек, у паловы з іх была хвароба Паркінсона на ранняй стадыі. Усіх прасілі напісаць сваё імя. Вывучыўшы час, які ў іх на гэта сышоў, а таксама атрыманыя запісы, спецыялістам удалося паставіць правільны дыягназ усім паддоследным акрамя аднаго. Даследчыкі пры гэтым аналізавалі адлегласць паміж літарамі, вугал нахілу ручкі і іншыя паказчыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках