6 траўня 2024, панядзелак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бухгалтары Віцебскага цэнтра псіхіятрыі налічвалі сабе патройную зарплату

Бухгалтары Віцебскага цэнтра псіхіятрыі налічвалі сабе патройную зарплату

СК завёў крымінальную справу на работнікаў бухгалтэрыі Віцебскага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу намеснік начальніка 7-га ўпраўлення па Віцебскай вобласці ГУБАЗіК МУС Беларусі Андрэй Краско, перадае БелТА.

Галоўны бухгалтар, начальнік планава-эканамічнага аддзела і вядучы бухгалтар па налічэнні заработнай платы Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі ў перыяд з 2011 па 2014 год, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзяйснялі крадзеж бюджэтных грашовых сродкаў у асабліва буйных памерах. Толькі за 2012 год дадзеная злачынная група скрала больш за Br500 млн. Агульная ж сума крадзяжу, па папярэдніх падліках, перавысіць Br1,5 млрд. Грошы траціліся на набыццё бытавой тэхнікі, аўтамабіляў, прадуктаў харчавання, аплату турыстычных пуцёвак.

Па дадзеным факце УСК па Віцебскай вобласці распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), якая прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Падазраваныя затрыманыя.

Кажучы пра спосаб крадзяжу, Андрэй Краско адзначыў, што ён заключаўся ў фальсіфікацыі першасных дакументаў па выплаце заработнай платы, што дазваляла штомесяц незаконна атрымліваць заработную плату прыкладна ў трохразовым памеры. Пры гэтым прадметам злачыннага замаху з'яўляліся сродкі з фонду эканоміі заработнай платы, а таксама атрыманыя ад гаспадарчай дзейнасці ўстановы, хоць фактычна павінны былі выкарыстоўвацца на правядзенне дадатковых стымулюючых выплат усім работнікам арганізацыі. У штаце іх больш за 700.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках