26 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Украіны ў ААН запатрабаваў ад Расеі спыніць хлусіць

4

Падзеі, якія адбыліся ў Кіеве, нельга называць пераваротам.

Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргееў, перадае тэлеканал ICTV.

Ён звярнуўся да міжнароднай супольнасці з адпаведным заклікам.

«Я патрабую спыніць распаўсюд хлусні аб прыродзе палітычных зменаў ва Украіне, якія трактуюць, як пераварот. Украіна мае легітымную ўладу, якая павінна на працягу тыдня стварыць урад нацыянальнага даверу. Мы спадзяемся на падтрымку дэмакратычных зменаў, якія гэты ўрад будзе ажыццяўляць ва Украіне», - кажа пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў.

Нагадаем, расейскія службоўцы зрабілі ўжо не адну заява, што Масква не прызнае легітымнасці новай украінскай улады і абвінавацілі палітычных лідараў Майдана ў дзяржаўным перавароце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках