6 траўня 2024, панядзелак, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ані Лорак: Перамены, якіх мы ўсе так чакаем, наступяць

2
Ані Лорак: Перамены, якіх мы ўсе так чакаем, наступяць

Спявачка адмяніла канцэрты з-за трагічных падзей ва Украіне.

Украінская спявачка Ані Лорак, якая цяпер актыўна гастралюе па Украіне з канцэртамі , вырашыла адмяніць свае бліжэйшыя выступленні. Так, канцэрты, якія павінны былі адбыцца ў бліжэйшыя тры дні ў Чарнігаве, Чаркасах і Крэменчугу, перанеслі на красавік, перадае tv.ua.

«У сувязі з трагічнымі падзеямі ва Украіне, у знак павагі памяці аб загінулых і салідарнасці з іх сем'ямі, у гэтыя цяжкія для нас і нашай краіны часы, мы з маёй камандай прынялі рашэнне аб адмене канцэртаў у Чарнігаве, Чаркасах і Крэменчугу і перанесці іх на красавік. Смуткуем, спачуваем і верым, што перамены, якіх мы ўсе так чакаем, наступяць, і Украіна стане паспяховай, багатай і справядлівай», - напісала Лорак на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках