6 траўня 2024, панядзелак, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18 з 30 акругаў на «выбарах» у Гродна будуць безальтэрнатыўнымі

3
18 з 30 акругаў на «выбарах» у Гродна будуць безальтэрнатыўнымі

«Выбары» скончыліся, так і не пачаўшыся.

Афіцыйна апублікаваны спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета. Усяго па 30 акругах горада над Нёманам гарадская выбарчая камісія зарэгістравала толькі 41 кандыдата, што складае 1,37 прэтэндэнтаў на адну акругу. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 29 мужчын і 12 жанчын. 18 акругаў будуць абсалютна безальтэрнатыўнымі, галасаванне на участках гэтых акругаў губляе ўсякі сэнс, піша сайт ПЦ «Вясна».

Беспамылкова можна прагназаваць і тых, хто стане гарадскім дэпутатам на астатніх 23 акругах. Сярод вылучэнцаў улады запар прадстаўнікі кіруючай наменклатуры, сярод іх дырэктары школ Аксана Кулеш, Лілія Кир'як, Сяргей Кісялёў, пракурор Уладзімір Клішын, начальнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сычэўскі, першы намеснік старшыні гарвыканкама Барыс Фёдараў, цяперашні старшыня Гродзенскага гарадскога савета Анатоль Нікіцін, дырэктары розных прадпрыемстваў, галоўныя лекары бальніц і ўстаноў аховы здароўя.

Нагадаем, амаль 80% акругаў у Беларусі падчас кампаніі застануцца безальтэрнатыўнымі. Адсутнасць жадаючых браць удзел у «выбарах» у якасці кандыдатаў кажа пра поўны недавер насельніцтва краіны ўладам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках