6 траўня 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада зацвердзіць Кабінет міністраў у чацвер

1
Вярхоўная Рада зацвердзіць Кабінет міністраў у чацвер

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што кааліцыйны ўрад павінен быць сфармаваны і зацверджаны ў чацвер.

«Даю даручэнне: у чацвер нацыянальны ўрад даверу павінна быць зацверджанае», - сказаў ён сёння ў час пасяджэння парламента.

Паводле канстытуцыі 2004 года, за вяртанне да якой на мінулым тыдні прагаласавалі дэпутаты, у парламенце павінна быць сфармаваная кааліцыя. Яна прапануе прэзідэнту, абавязкі якога цяпер выконвае Аляксандр Турчынаў, кандыдатуру прэм'ера.

Гэтую кандыдатуру кіраўнік дзяржавы павінен прэзентаваць на зацвярджэнне Вярхоўнай Радзе.

Парламент таксама павінен зацвердзіць усіх міністраў, пры гэтым кандыдатаў вылучае прэм'ер-міністр, за выключэннем міністраў абароны і замежных спраў, кандыдатуры якіх у Раду падае прэзідэнт, паведамляе BBC.

Сёння Вярхоўная Рада пастанавіла прызначыць выбары мэра Кіева на 25 траўня і прасіць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прыцягнуць да адказнасці Віктара Януковіча ды іншых вышэйшых службовых асоб Украіны за ўчыненне злачынстваў супраць чалавечнасці.

Гаворка ідзе аб масавых забойствах украінскіх грамадзян падчас мірных акцый пратэсту ў перыяд з 21 лістапада 2013 да 22 лютага 2014 года.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках