6 траўня 2024, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Расеі сумняецца ў вяртанні крэдыту Украінай

18
Мінфін Расеі сумняецца ў вяртанні крэдыту Украінай

Міністэрства фінансаў бачыць невялікія рызыкі адмовы Украіны вяртаць крэдыт у суме трох мільярдаў даляраў.

Пра гэта, як паведамляе РІА «Новости», заявіў намеснік кіраўніка міністэрства Сяргей Старчак.

Як заявіў чыноўнік, ніхто не чакаў, што сітуацыя будзе развівацца паводле драматычнага сцэнару. «У маёй практыцы не было выпадку, каб трымальнікам суверэнных бондаў эмітэнта выступаў іншы суверэн, як у нашым выпадку», - адзначыў Старчак. У сувязі з гэтым, адзначыў ён, рызыкі дэфолту ёсць, але яны невялікія.

Паводле слоў намесніка міністра, платаздольнасць Украіны ў гэтым абавязанні будзе відавочная ў чэрвені гэтага года, калі надыдзе тэрмін першых выплат. Здольнасць Кіева плаціць паводле абавязання будзе «лакмусавай паперкай» у далейшых стасунках дзвюх краін, адзначыў чыноўнік. Ён таксама паведаміў, што юрыдычных абавязанняў у далейшым крэдытаванні Украіны няма, і гэтае пытанне будзе разглядацца ў рамках асобных перамоў.

У канцы снежня Масква паабяцала выдаць Кіеву 15 мільярдаў даляраў у крэдыт. Першая рата пазыкі ў суме трох мільярдаў была пералічаная 24 снежня. Крэдыт выдаецца праз куплю ўкраінскіх дзяржаблігацый наміналам 200 тысяч даляраў з купонам у пяць адсоткаў, якія размяшчаюцца на Ірландскай фондавай біржы, піша Lenta.ru.

Другую рату бондаў планавалася выкупіць у канцы студзеня, і іх нават зарэгістравалі на біржы, але праз два дні гэтую пастанову скасавалі. Затрымка адбылася на фоне сутыкненняў ўкраінскай апазіцыі з вайскоўцамі ў Кіеве. Пасля Мінфін афіцыйна пацвердзіў, што крэдытаванне Украіны замарожанае.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках