6 траўня 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя ініцыюе аб'яднанне з КНДР

18
Паўднёвая Карэя ініцыюе аб'яднанне з КНДР

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе плануе стварыць у краіне спецыяльны камітэт, які зоймецца падрыхтоўкай аб'яднання з КНДР.

Пра гэта кіраўніца Рэспублікі Карэя заявіла ў дзень, калі заканчваюцца доўгачаканыя сустрэчы падзеленых вайной сваякоў з дзвюх дзяржаў, якія жывуць па розныя бакі мяжы. Адначасова Міністэрства абароны РК паведаміла аб парушэнні паўночнакарэйцамі рэспубліканскіх межаў.

Аб'яднанне Паўночнай і Паўднёвай Карэі прэзідэнт РК плануе праводзіць пад сваім непасрэдным кантролем, паведамляе The Korea Times. Пры гэтым спецыяльна створаны камітэт зоймецца стварэннем дэталёвага плана зліцця дзвюх дзяржаў Карэйскага паўвострава.

Са слоў Пак Кын Хе, новы орган зоймецца пошукам сістэмных і структурных падыходаў да развязання праблемы аб'яднання Паўночнай і Паўднёвай Карэі, а таксама пашырэннем і ўмацаваннем міжкарэйскага дыялогу на дзяржаўным і грамадскім узроўнях, піша NEWSru.com.

Кіраўніца рэспублікі адзначыла, што ў камітэт ўвойдуць не толькі чыноўнікі, але таксама шэраг экспэртаў і грамадзянскіх актывістаў.

На думку прэзідэнта Паўднёвай Карэі, аб'яднанне дзвюх дзяржаў адкрые новыя эканамічныя магчымасці для карэйскіх кампаній, якія спецыялізуюцца на стварэнні інфраструктуры і вытворчасці тавараў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках