6 траўня 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы ўчынілі бойку ў цэнтры Менска (Відэа)

32

Узаемнае «настаўніцтва» двух кіроўцаў скончылася бойкай.

Мужчыны выйшлі з машын, каб высветліць адносіны проста на праезнай частцы вуліцы Веры Харужай (недалёка ад скрыжавання з вуліцай Багдановіча). Аўтар відэа паведаміў onliner.by, што супакоіць тых, хто біўся, змаглі толькі выпадковыя мінакі. Абодва ўдзельнікі канфлікту атрымалі траўмы ад удараў, але, па словах відавочцы, звяртацца ў міліцыю не збіраліся.

«Пакуль мы разнімалі мужчын (абодвум па 45-50 гадоў), сярод іх крыкаў і ўзаемных абраз, можна было адрозніць словы, якія апісваюць сутнасць канфлікту, - распавёў ён. - Спачатку падчас руху кіроўца Toyota Land Cruiser падрэзаў «Масквіч». Праз нейкі час апошні адказаў тым жа. Калі «Масквіч» апынуўся наперадзе, ён спыніўся. У наступную секунду з пазадарожніка выбег агрэсіўны мужчына, пасля чаго і пачалася бойка. Скончылася ўсё тым, што абодва аўтаўладальніка з сінякамі на тварах раз'ехаліся».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках