26 красавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Панцялюк: Мару, каб ідэі Майдана прыйшлі і ў Беларусь

1
Станіслаў Панцялюк: Мару, каб ідэі Майдана прыйшлі і ў Беларусь

Галоўны рэдактар газеты «Дзеннік Кійовські» упэўнены, што ідэалы ўкраінскай рэвалюцыі распаўсюдзяцца на аўтарытарныя краіны былога СССР.

Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю польскаму выданню Dziennik Łódzki (пераклад - charter97.org).

«Калі казаць пра значэнне Майдана ў больш шырокім кантэксце, то маёй марай з'яўляецца тое, каб гэтыя ідэі перайшлі далей на ўсход, у тым ліку і ў Беларусь. Бо самае важнае ва ўсім гэтым тое, што мы маем справу з зусім іншым поглядам, чым да гэтага часу, і што гэта з'яўляецца пунктам гледжання моладзі, вольнай ад стэрэатыпаў і гістарычных штампаў. Гэта сапраўды зачатак еўрапейскага мыслення», - перакананы ён.

«Дзеннік Кійовські» (Dziennik Kijowski) - грамадская, эканамічная і палітычная газета на польскай мове, якая выпускаецца ў Кіеве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках