6 траўня 2024, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Рэчы Жырыноўскага нагадваюць 1939 год

8
Адам Міхнік: Рэчы Жырыноўскага нагадваюць 1939 год

Галоўны рэдактар польскай Gazety Wyborczej уражаны шавіністычнымі выказваннямі старшыні ЛДПР.

Пра гэта ён заявіў у сваім артыкуле на старонках Gazety Wyborczej (пераклад - charter97.org).

«Уладзімір Жырыноўскі - лідар партыі з ліберальнай назвай, а, па сутнасці, эманацыі прарэжымнага фашызму. Гэта клоўн і шут, якога аднак варта слухаць уважліва і трактаваць сур'ёзна. Жырыноўскі першапачаткова быў прадуктам савецкага КДБ, але гэты Франкенштэйн пачаў жыць уласным жыццём і карыстаецца сёння падтрымкай часткі расейскага грамадскага меркавання», - падкрэслівае галоўны рэдактар папулярнай польскай газеты.

Адам Міхнік адзначае, што лідар ЛДПР: «кажа гучна, што пра Расею і яе месца ў свеце думае вялікарасейскі шавіністычны крамлёўскі бетон».

«Яму сніцца аднаўленне Расейскай імперыі пад назвай «Еўразійскага саюза», а Пуцін павінен стаць Іванам Калітай нашага часу, які аб'яднае постсавецкую прастору. Такі сэнс маюць авантурыстскія ідэі Жырыноўскага аб ужыванні да Украіны грузінскага сцэнара - справакаваць канфлікт, каб адарваць ад украінскай дзяржавы Крым і Данбас па прыкладзе Асеціі і Абхазіі», - перакананы аўтар.

Журналіст звяртае ўвагу на тое, што выказванні Жырыноўскага перапоўненыя ксенафобіяй і пагардай да іншых народаў.

«Ён называе майданаўцаў «фашыстамі», кажа бязглуздзіцу, што расейцы пераследуюцца ва Украіне, шпурляе абразы на адрас палякаў. Я не чуў з вуснаў расейскага палітыка такіх слоў з часоў прамовы Вячаслава Молатава восенню 1939 года, калі ён казаў пра Польшчу як пра «банкрута Версальскай дамовы», - дадаў Адам Міхнік.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках