6 траўня 2024, панядзелак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Януковіча не затрымалі, каб пазбегнуць правакацый

МУС Украіны: Януковіча не затрымалі, каб пазбегнуць правакацый

Затрыманне экс-прэзідэнта магло справакаваць прарасейскіх грамадзян паўвострава, лічыць в.а. міністра ўнутраных спраў Украіны.

Арсэн Авакаў паведаміў, што кіраўніцтва праваахоўных структур не прымала рашэнне аб сілавым затрыманні адхіленага ад абавязкаў прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Крыме з тым, каб не «справакаваць грамадства». Пра гэта паведамляе ў сераду, 26 лютага, інфармагенцтва УНП.

«Мы разам з Налівайчанкам мелі ўсе магчымасці, знаходзячыся ў Крыме, прымяніць сілу для затрымання Януковіча. Аднак, мы гэтага не зрабілі, каб не правакаваць грамадства, у тым ліку па-прарасейску настроеных грамадзян Крыма», - паведаміў ён.

На думку Авакава, на дадзены момант «галоўнае - не дапусціць у Крыме збройнага канфлікту і міжэтнічных канфліктаў».

На мінулым тыдні ва Украіне адбылася змена ўлады. Парламент прагаласаваў за самаўхіленне Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта Украіны. Дэпутаты ВР таксама прагаласавалі за пастанову аб датэрміновых выбарах кіраўніка дзяржавы на 25 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках