6 траўня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей едзе ў Рыгу

3
Макей едзе ў Рыгу

Кіраўнік МЗС Беларусі наведае з працоўным візітам Латвію.

Праграмай візіту прадугледжаныя сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі Андрысам Берзіньшам, міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам і міністрам паведамленняў Анрыйсам Мацісам.

У ходзе перамоваў будзе разгледжаны ўвесь спектр актуальных пытанняў, якія тычацца развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, транспартна-транзітнай і гуманітарнай галінах, а таксама тэматыка адносінаў Беларусі з Еўразвязам, у тым ліку напярэдадні старшынства Латвіі ў ЕЗ у першым паўгоддзі 2015 года і правядзення Рыжскага саміту «Усходняга партнёрства», паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У рамках знаходжання ў Рызе запланаванае наведванне Уладзімірам Макеем Рыжскага свабоднага порта і сумеснага беларуска-латвійскага прадпрыемства ТАА «МТЗ-Сэрвіс».

Нагадаем, былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, а цяпер міністр замежных спраў Беларусі Макей, з'яўляецца адным з арганізатараў жорсткага разгону і масавых арыштаў падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Да чэрвеня мінулага года ён знаходзіўся ў спісе неўязных у Еўропу, але ЕЗ адмяніў санкцыі супраць яго.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках