6 траўня 2024, панядзелак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Беларусь не застанецца ў баку ў расейска-ўкраінскім канфлікце

6
Раман Якаўлеўскі: Беларусь не застанецца ў баку ў расейска-ўкраінскім канфлікце

Крэмль не зможа паўтарыць у Крыме сцэнар Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Падчас расейска-грузінскага канфлікту ў 2008 годзе афіцыйны Менск захаваў нейтралітэт. На думку Якаўлеўскага, цяпер важкі голас у канфлікце маюць крымскія татары, і сітуацыя адрозніваецца ад 2008 году яшчэ і тым, што ў беларускіх уладаў менш спосабаў застацца ў баку.

«Беларусь не зможа проста быць назіральнікам. У яе ёсць пэўныя дамовы з Расеяй. Я прагназую, што будзе ўзмацненне беларуска-ўкраінскай мяжы. Гэта вонкавы фактар. А наогул, я не думаю, што гэтым разам Лукашэнка зможа паводзіць сябе самастойна ў стасунках з Крамлём, як гэта ён рабіў з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй», - адзначыў аглядальнік.

Нагадаем, напярэдадні адбылася тэлефонная размова паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, у якой беларускі правадыр і прэзідэнт Расеі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках