6 траўня 2024, панядзелак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпіша дамову аб асацыяцыі з ЕЗ

Украіна падпіша дамову аб асацыяцыі з ЕЗ

Новыя ўлады Украіны маюць намер падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, ад якога адмовілася ранейшае кіраўніцтва краіны.

Пра гэта паведамляе «Новы рэгіён» са спасылкай на кіраўніка парламенцкага камітэта еўрапейскай інтэграцыі Грыгорыя Нэмыру.

«Мы памятаем, што Кабінет міністраў Украіны (на чале з Мікалаем Азаравым) напярэдадні саміту ў Вільні прыняў пастанову аб прыпыненні перамоваў аб падпісанні пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ. Гэта выклікала пратэсты, людзі выйшлі на вуліцы, патрабуючы прадоўжыць гэты працэс. Улічваючы, што толькі парламент сёння ва Украіне з'яўляецца адзіным легітымным органам улады, і ўзяў на сябе ўсю адказнасць у прыняцці пастаноў, нашым заданнем стане выпрацоўка выразнай пазіцыі аб аднаўленні перамоўнага працэсу з ЕЗ. Каб ужо ў гэтым годзе забяспечыць не проста заканчэнне першай фазы лібералізацыі візавага рэжыму з ЕЗ, але і выкананне другой фазы, што прадугледжвае атрыманне біяметрычных пашпартоў для нашых грамадзян (магчымасць бязвізавага перасячэння межаў Шэнгенскай зоны)», - паведаміў Грыгорый Нэмыра.

Нэмыра дадаў, што еўрапейская старана бліжэйшым часам правядзе кансультацыі з расейскімі калегамі. Галоўная мэта такіх кансультацый, каб са стараны РФ не было жорсткай негатыўнай рэакцыі на падпісанне пагаднення з ЕЗ.

«12-13 сакавіка пройдзе сустрэча на ўзроўні ЕЗ і РФ у гэтым пытанні. Еўрапейскія экспэрты ўжо падрыхтавалі адказ расейскім калегам на ўсе іх асцярогі адносна далучэння Украіны да пагаднення аб асацыяцыі. Мы ўпэўненыя, што Украіна падпіша пагадненне яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, калі будуць выкананы ўсе тэхнічныя ўмовы. Узнімаецца пытанне аб магчымасці падпісання пагаднення аб асацыяцыі в.а. прэзідэнта Аляксандрам Турчынавым. Наш папярэдні аналіз паказвае, што арт.112 Канстытуцыі дае такое права і магчымасць», - сказаў нардэп.

Нэмыра не выключыў, што пасля падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ Аляксандрам Турчынавым, гэтая дамова будзе ратыфікаваная ў Вярхоўнай Радзе: «Гэта тэхнічныя пытанні... Важна будзе забяспечыць ўрэгуляванне ўсіх пытанняў з РФ, каб не паўтарылася тая сітуацыя, якую мы бачылі раней».

Палітык нагадаў, што да яго ўжо звярнуліся дэпутаты з мэтай падрыхтоўкі праекта пастановы аб пазіцыі Вярхоўнай Рады Украіны для аднаўленні перамоўнага працэсу з ЕЗ.

«Мы атрымалі экспэртныя ацэнкі і каментары да гэтага заканадаўчай ініцыятывы. Заўтра падчас пленарнага пасяджэння Вярхоўнай Рады мы можам абмеркаваць гэтую ініцыятыву, каб прыняць гэтую пастанову да канца гэтага тыдня», - сказаў Нэмыра.

У сваю чаргу народны дэпутат «Батькивщина» чалец камітэта і адзін з аўтараў праекта пастановы Андрэй Шаўчэнка дадаў: «Наш маральны абавязак перад краінай і Майданам - прыняць гэтую пастанову. Калі б парламент гэта зрабіў раней, то, магчыма, падзеі не развіваліся так трагічна».

Прадстаўнік МЗС Украіны, які прысутнічаў на кансультацыях чальцоў профільнага камітэта Вярхоўнай Рады Украіны, пацвердзіў, што тэкст самога пагаднення з ЕЗ «быў гатовы да падпісання яшчэ на саміце ў Вільні. Яго засталося толькі раздрукаваць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках