6 траўня 2024, панядзелак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таксісты падчас транспартнага калапсу ўключалі «пяць лічыльнікаў»

66
Таксісты падчас транспартнага калапсу ўключалі «пяць лічыльнікаў»

Менскія таксісты добра зарабілі на праблеме з метро.

Пакуль адныя аўтаўладальнікі шукалі ў сацсетках спадарожнікаў, каб бясплатна падвезці да дома, некаторыя кіроўцы аўтамабіляў з «шашачкамі» на бартах пастараліся ў сераду максімальна ўзбагаціцца нават пры паездках на кароткія адлегласці, піша «Інтэрфакс».

«Br150 000 ад вакзала да плошчы Незалежнасці - гэта норма?!» - запытвае няспраўджаная пасажырка.

«Br120 000 ад плошчы Якуба Коласа да Нямігі - рэкорд прагнасці», - паўтарае ёй мянчук, які быў вымушаны скарыстацца паслугамі «бамбізы з лічыльнікам».

Многіх менчукоў здзіўляе той факт, што людзі навучыліся без усялякага сораму нажывацца на чужых праблемах. Сапраўды, ці ёсць сумленне ў чалавека, якія патрабуе Br100 000 за паездку ад станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» да вуліцы Макаёнка (адлегласць - максімум 2 км)?

«Паездка «ад борта» заўсёды даражэйшая, чым на выклік, - пракаментавалі сітуацыю ў адной з менскіх службаў таксі. - Каб паездка адбылася паводле тарыфаў службы, трэба замовіць аўтамабіль праз дыспетчарскую».

Як паведамлялася, пастанова пра закрыццё абедзвюх ліній менскага метро было прынятая ў сераду ў сувязі з інфармацыяй аб падазроных прадметах, пакінутых на некалькіх станцыях. Метрапалітэн не абслугоўваў пасажыраў амаль тры гадзіны.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках