6 траўня 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі сенатар: У нас Януковіча няма

4
Расейскі сенатар: У нас Януковіча няма

Віктар Януковіч, аб'яўлены ва Украіне ў вышук у межах крымінальнай справы, не знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта ў міжнародных справах Савета Федэрацыі Міхаіл Маргелаў, піша «Інтэрфакс».

«Я дакладна ведаю, што Януковіч не ў Расеі, і, па маім сціплым меркаванні, Расея не дала б яму прытулку», - сказаў Маргелаў у інтэрв'ю тэлекампаніі «Russia Today».

Ён падкрэсліў, што стасункі з Украінай Расея не збіраецца разрываць. «Мы падтрымліваем нашу сувязь, нашы адносіны з Украінай ва ўсіх сферах і разрываць іх не збіраемся, і свайго амбасадара з Кіева мы выклікалі для кансультацый, бо нам сапраўды трэба правесці з ім кансультацыі і высветліць, што там адбываецца», - растлумачыў Маргелаў.

Ён мяркуе, што ў пытанні далейшага базіравання Чарнаморскага флоту ў святле апошніх падзей ва Украіне не можа быць ніякіх нечаканасцяў.

«Украінскі ўрад падпісаў з намі юрыдычна абавязваючае пагадненне. Мы ведаем, што ў нейкі момант па заканчэнні яго тэрміну выведзем флот з Севастопаля. Зараз мы рыхтуем базу ВМФ на расейскай тэрыторыі, таму, думаю, што ў гэтым пытанні (базіраванне расейскага флоту) у нашых двухбаковых пагадненнях такіх нечаканасцяў быць не павінна», - мяркуе Маргелаў.

Ён назваў сённяшнюю палітычную сітуацыю ва Украіне «адной з самых заблытаных ва ўсім свеце». У краіне ёсць, са слоў сенатара, парламент, які прымае новыя законы. Але ці могуць гэтыя законы ўступаць у дзеянне без подпісу прэзідэнта - гэта пытанне, дадаў сенатар.

«Мяркуецца, што спікер Вярхоўнай Рады часова выконвае абавязкі прэзідэнта, але ў сувязі з гэтым ізноў узнікае шэраг пытанняў, наколькі гэта адпавядае дзеючай канстытуцыі Украіны ці нават канстытуцыі 2004? Перад намі зусім незразумелы набор законаў, які адносіцца да розных гістарычных эпох. З гэтага складана зразумець, што ва Украіне закон, а што не», - панаракаў Маргелаў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках