6 траўня 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РБК: Віктар Януковіч знаходзіцца ў Барвісе

33
РБК: Віктар Януковіч знаходзіцца ў Барвісе

Зрынуты прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, чыё месца знаходжання апошнія дні было невядомае, знаходзіцца ў Расеі.

Пра гэта распавёў РБК адзін з буйных расейскіх прадпрымальнікаў, інфармацыю пацвердзіў высокапастаўлены расейскі чыноўнік.

Адзін з суразмоўцаў выдання распавёў, што Януковіч прыбыў у Маскву ў ноч на аўторак. Паводле ягоных звестак, зрынутага прэзідэнта бачылі ў гатэлі Radisson Royal (былая «Украіна»). Гэта пацвярджае крыніца, блізкая да яе кіраўніцтва (афіцыйны прадстаўнік гатэля адмовіўся даць інфармацыю аб пастаяльцах). Група людзей правяла ў клубным рэстаране гатэля на 11 паверсе амаль усю ноч з аўторка на сераду, паведамляе адна з крыніц. З гэтых звестак, для гэтага мерапрыемства былі задзейнічаны спецслужбы і прыняты павышаныя меры бяспекі, персанал для абслугоўвання дапушчаны не быў.

Ва «Украіне» Януковіч не затрымаўся, сцвярджае адзін з суразмоўцаў РБК. З ягоных слоў, цяпер зрынуты прэзідэнт Украіны знаходзіцца ў Барвісе. Там размешчаны ФГБУ «Клінічны санаторый «Барвіха» (на фота) Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расеі. Прэс-сакратар кіраўніка справамі прэзідэнта Уладзіміра Кожына Віктар Хрэкаў заявіў, што ў яго няма такой інфармацыі. Але чыноўнік, з якім гутарыў РБК, пацвердзіў, што Януковіч сапраўды знаходзіцца ў Падмаскоўі. Украінская амбасада была недаступная для каментароў. Афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандр Лукашэвіч на пытанне РБК адказаў, што яго ведамства займаецца знешняй палітыкай, а не месцазнаходжаннем асобных грамадзян.

Адзін з набліжаных Януковіча - былы генпракурор Украіны Віктар Пшонка таксама можа знаходзіцца ў Маскве. Чалавека, падобнага на яго, карэспандэнт РБК сустрэў у холе гасцініцы «Украіна».

Фота: ktovmedicine.ru

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках