2 траўня 2024, Чацвер, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік КДБ: SMS аб мінаванні метро вельмі падазронае

1
Падпалкоўнік КДБ: SMS аб мінаванні метро вельмі падазронае

Раптоўнае закрыццё Менскага метрапалітэна выклікала масу здагадак і недаверу з боку людзей.

Сапраўды, тлумачэнні праваахоўнікаў аб пільнай студэнтцы, якая ўбачыла падазроную СМС-ку, шматлікім падаліся надуманымі.

«Салідарнасць» пацікавілася меркаваннем эксперта аб сітуацыі, якая склалася.

- Калі гэтая сітуацыя з пільнай дзяўчынай мела месца, і яна ўбачыла падобную СМС, ды яшчэ і своечасова апавясціла аб гэтым супрацоўнікаў міліцыі, то на слэнгу праваахоўных органаў гэта называецца «спрацавала аператыўная сістэма мер папярэджання надзвычайных сітуацый», - лічыць падпалкоўнік запасу КДБ Сяргей Анісько. - Вядома, уся сітуацыя падалася падазронай, але, як кажуць, абпаліўшыся на малацэ, дзьмуць на ваду.

Эксперт адзначае, што ў выпадку ўзнікнення патэнцыйнай пагрозы, міліцыя абавязаная аператыўна рэагаваць.

- У мяне таксама былі думкі - ці не перабралі яны? Асабліва калі ўбачыў гармідар у раёне метро «Трактарны завод». А з другога боку, што заставалася рабіць праваахоўнікам. Не рэагаваць на паведамленне? Калі б здарылася бяда, то ўзнікла б пытанне - навошта нам праваахоўныя органы, якія не рэагуюць на паведамленні грамадзян, - працягнуў Сяргей Анісько.

Суразмоўца канстатуе, што метро стала эпіцэнтрам здарэнняў лакальнага маштабу.

- То яго «акупавалі» людзі з суіцыдальнымі схільнасцямі, а цяпер вось і тэлефонныя тэрарысты. Вядома, для людзей з'явіліся велізарныя нязручнасці, але калі працуе аператыўная служба па прадухіленні тэракту можна многае дараваць, - падкрэслівае эксперт. - Мяне абурыла іншае. Падчас гэтага калапсу нашы суайчыннікі праявілі сябе не з лепшага боку. Таксісты бралі з людзей, якія спазняліся, па пяць лічыльнікаў. Такая ж сітуацыя была і ў дзень тэракту. Хіба гэта нармальна?

Суразмоўца лічыць, што калі ў грамадстве няма згоды, то магчымыя любыя крайнасці.

- Рэальнасць такая, што калі яно штучна падзелена, заўсёды знойдуцца радыкальна настроеныя людзі, якія будуць выкарыстоўваць радыкальныя метады аж да тэрактаў. Гісторыя ўсіх краін вучыць гэтаму, - падкрэслівае эксперт.

На яго думку, у апошні час у Менску зачасцілі з рознага роду вучэннямі.

- Улада часам трохі перабольшвае з рознымі вучэннямі, але лепш хай трэніруюцца зараз, чым падчас Чэмпіянату свету па хакеі, калі ў горад прыедуць заўзятары і любы тэлефонны тэрарыст можа нарабіць спраў. Вельмі добра, што ў метро і на вуліцах горада з'явілася шмат відэакамер. Яны дапамагаюць не толькі аператыўна шукаць людзей, але і вырашаць канфлікты аўтамабілістаў, калі сведак ДТЗ проста не было, - падсумаваў Сяргей Анісько.

Нагадаем, учора з-за фальшывага мінавання, метро Менска была закрыта на тры гадзіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках