29 красавiка 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн: ЗША забяспечаць падтрымку рэформаў ва Украіне

2
Джо Байдэн: ЗША забяспечаць падтрымку рэформаў ва Украіне

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн патэлефанаваў Арсенію Яцанюку.

Ён запэўніў прызначанага ўчора Вярхоўнай Радай Украіны прэм'ер-міністра, што ЗША падтрымліваюць фармаванне новага ўрада. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дома, перадае "Лiга.НЕТ".

"Віцэ-прэзідэнт запэўніў прэм'ер-міністра, што ЗША прапануюць поўную падтрымку па меры таго, як Украіна будзе рэалізоўваць рэформы, якія неабходныя для вяртання да эканамічнага росту, а таксама імкнуцца да прымірэння, выконваюць міжнародныя абавязацельствы і імкнуцца да адкрытых і канструктыўных адносінаў з усімі суседзямі", - ідзе гаворка ў паведамленні.

Нагадаем, раней Канада афіцыйна прызнала легітымнасць фармавання новага ўрада ва Украіне.

27 лютага Вярхоўная Рада зацвердзіла склад новага Кабінета міністраў Украіны. За пастанову прагаласаваў 331 народны дэпутат. Узначаліў урад лідар парламенцкай фракцыі "Батькивщина" Арсеній Яцанюк, за прызначэнне якога прагаласаваў 371 народны дэпутат.

Пасля абвастрэння сітуацыі ў Крыме ён заклікаў ЗША, Велікабрытанію і Расею гарантаваць цэласнасць Украіны ў адпаведнасці з палажэннямі Будапешцкага мемарандума.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках