29 красавiка 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Пуцін бляфуе і грыміць зброяй на мяжы з Украінай

19
Выведка ЗША: Пуцін бляфуе і грыміць зброяй на мяжы з Украінай

Вучэнні расейскай арміі не падобныя на падрыхтоўку ўварвання.

Выведка ЗША прыйшла да высновы, што Расея не мае намеру ўводзіць войскі ва Украіну, паведамляе The Daily Beast. Гэта заключэнне зроблена, нягледзячы на расейскія ваенныя вучэнні і цэлы шэраг публічных перасцярог, з якімі выступілі афіцыйныя асобы ЗША і НАТА, адзначае журналіст Элі Лэйк, піша Inopressa.ru.

Неназваны высокапастаўлены супрацоўнік выведкі ЗША сказаў выданню: "Ужо сам факт выбару моманту [для вучэнняў], калі ўлічыць, што дзеецца ва Украіне і звярнуць увагу на раптоўны характар вучэнняў, павінен выклікаць трывогу". Але ён дадаў: "З пункту гледжання выведкі мы не маем ніякіх рацый меркаваць, што гэта не проста ваенныя вучэнні".

На чым заснаванае меркаванне амерыканскай выведкі? Адзін з аргументаў прывёў нейкую крыніцу ў апараце Кангрэса ЗША: "Занадта мала медыцынскіх падраздзяленняў, якім загадана суправаджаць расейскія войскі да ўкраінскай мяжы". Іншымі словамі, на падрыхтоўку да вайны не падобна. Та жа крыніца сказала, што пры перахопе перамоваў не выяўленыя якія-небудзь планы ўварвання, перадае выданне.

Фіёна Хіл, дырэктар Center on the United States and Europe у Brookings Institution, таксама не чакае наземнага ўварвання Расеі на Украіну, аднак агаворваецца: "Ёсць адно месца, дзе яны сапраўды могуць нешта зрабіць мілітарысцкае, - Крым".

Хіл разважае так: калі, акрамя нападаў на адміністрацыйныя будынкі ў Крыме, будуць атакі супраць аб'ектаў Чарнаморскага флоту РФ або расейскіх вайскоўцаў альбо грамадзянскіх супрацоўнікаў, гэта сапраўды можа падштурхнуць Расею да дзеянняў. "Пакуль мы нічога падобнага не бачым", - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках