29 красавiка 2024, панядзелак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы клічуць «Беркут» працаваць у Сібір і на шахты

31
Расейцы клічуць «Беркут» працаваць у Сібір і на шахты

Былых байцоў украінскага спецназа заклікаюць на працу ў Расею.

Новасібірскія будаўнікі гатовы ў самыя кароткія тэрміны ўзвесці часовае жыллё для байцоў спецпадраздзялення МУС Украіны «Беркут», а мэр Чарнагорска прапанаваў уладкаваць украінскіх сілавікоў на працу шахцёрамі, пішуць "Известия".

На ўчастку плошчай 5 га ў Новасібірскім раёне вясной планавалася малапавярховая забудова. Аднак, улічваючы становішча ў Кіеве, дырэктар будаўнічай кампаніі «Імперыя Буд» Васіль Ерукоў экстрана памяняў планы.

- Мы будуем хуткаўзведзеныя дамы, - распавёў Ерукоў. - У кожны таунхаус мы зможам пасяліць па чатыры сям'і. У агульнай колькасці ў шасці дамах мы без праблем зможам засяліць 20 сем'яў спецназаўцаў.

Забудоўшчыкі гатовыя за месяц ўзвесці часовае пасяленне. Будаваць будуць дыхтоўныя дамы па каркасных тэхналогіях. На вытворчасці ўжо ёсць нарыхтоўкі для будучых пабудоў.

- Гэтыя панэлі ўжо гатовыя для адпраўкі на ўчастак, - распавядае прадстаўнік кампаніі па вытворчасці сэндвіч-панэляў Вольга Зобнава. - Можна будзе ўзвесці жыллё за два тыдні літаральна. Калі байцам «Беркута» прыйдзецца бегчы з краіны, то мы гатовыя даць ім жыллё ў бліжэйшы час. Зараз да іх там вельмі дрэнна ставяцца, а ў Сібіры ім будзе спакойна.

У сваю чаргу, улады Чарнагорска - невялікага вугальнага гарадка ў Хакасіі - гатовыя прадаставіць спецназаўцам і часовае жыллё, і працу. Па словах кіраўніка муніцыпалітэта, грамадзяне Украіны змогуць уладкавацца ў Сібіры.

- Мы зможам даць ім працу, годную зарплату і забяспечыць бяспечнае пражыванне іх сем'ям, - зрабіў заяву мэр Чарнагорска Васіль Беланогаў.

На расфармаванне «Беркута» адрэагавалі і расейскія палітыкі.

- Давайце мы звернемся да кіраўніцтва краіны, няхай усім жадаючым з «Беркута» сёння ў МУС Расеі дадуць працу, - заявіў на днях кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў.

Астраханскі губернатар Аляксандр Жылкін праінфармаваў МЗС РФ аб гатоўнасці рэгіёну прыняць на сваёй тэрыторыі і аказаць неабходную дапамогу байцам «Беркута», калі тыя будуць шукаць палітычны прытулак у Расеі. Раней дэпутат ад ЛДПР Ілля Драздоў унёс у Дзярждуму законапраект, па якім грамадзяне Украіны рускай нацыянальнасці ў выпадку яго прыняцця змогуць атрымаць права на атрыманне грамадзянства Расеі ў спрошчаным парадку.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках