29 красавiка 2024, панядзелак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук: Я не здамся без бою

Святаслаў Вакарчук: Я не здамся без бою

Святаслаў Вакарчук адказаў на адмену пецярбургскага канцэрту ўкраінскага гурта «Океан Эльзы».

Ён выклаў на сваёй старонцы ў сацсетцы спасылку на адзін з самых папулярных кліпаў гурта «Океан Эльзы» «Я не здамся без бою». Гэта яго адказ на выказаную непавагу.

Адмена канцэрту адбылася па прычынах, якія не залежаць ад адміністрацыі СКК «Лядовы палац», дзе павінна было адбыцца мерапрыемства. Верагодна, што выступленне ўкраінскага гурта было адменена з-за заявы Жырыноўскага і пецярбургскага дэпутата Мілонава, якія абвінавачваюць фронтмэна гурта ў антырасейскіх настроях.

Вакарчук абураны такім стаўленнем да яго і да яго калектыву. Спявак неаднаразова падкрэсліваў, што быць нацыяналістам - значыць любіць сваю краіну і ніяк не ненавідзець суседа. На днях украінскамоўны выканаўца нават падтрымаў акцыю горада Львоў і на адзін дзень перайшоў на рускую мову. Аднак і гэта не дапамагло, перадае ТСН.

«Абвяшчаю прэмію ў 1 мільён рускіх рублёў таму, хто прадаставіць мне відэа маёй прамовы, дзе я выступаю супраць Расеі ці рускай мовы», - напісаў Святаслаў у блог на рускай мове.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках