26 красавiка 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна запатрабавала склікання Саўбезу ААН

21
Украіна запатрабавала склікання Саўбезу ААН

Вярхоўная рада прыняла пастанову аб звароце ў Савет бяспекі ААН з патрабаваннем склікання пасяджэння для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Пра гэта паведамляе РІА Новости.

Спікер Рады, выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў паведаміў, што Кіеў просіць Саўбез ААН правесці маніторынг сітуацыі ў Крыме і прыняць меры ў выпадку парушэння суверэнітэту Украіны.

Турчынаў таксама паведаміў, што прызначыў на пятніцу пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны з-за сітуацыі ў Крыме. Пасяджэнне пачнецца ў 11:00 па мясцовым часе.

Акрамя таго, украінскі парламент прыняў зварот да дзяржаў-гарантаў Будапешцкага мемарандума (Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі) з патрабаваннем «практычнымі дзеяннямі» пацвердзіць узятыя на сябе абавязацельствы.

«Вярхоўная Рада патрабуе ад Расейскай Федэрацыі спыніць крокі, якія маюць прыкметы замаху на дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, у тым ліку адмовіцца ад падтрымкі сепаратызму ва Украіне ў любой форме», - адзначаецца ў звароце, які цытуе «Інтэрфакс-Украіна».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках