29 красавiка 2024, панядзелак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама прысуджаны да дзевяці гадоў

Былы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама прысуджаны да дзевяці гадоў

Чыноўнік браў хабары і перавышаў службовыя паўнамоцтвы.

У судовым пасяджэнні ў Жодзіна разгледжаная крымінальная справа па абвінавачванні намесніка старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ў неаднаразовым атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Як паведаміў БелаПАН першы намеснік пракурора Менскай вобласці Мікалай Пілінкевіч, чыноўнік браў хабары за рашэнне розных пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю: заключэнне дамоваў арэнды памяшканняў, змена спосабу ўключэння ў гаспадарчы абарот будынка, які не выкарыстоўваецца, заключэнне інвестыцыйнай дамовы, заключэнне дамоваў арганізацыі аўтамабільных перавозак.

Па выніках судовага разгляду крымінальнай справы чыноўнік прысуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках