29 красавiка 2024, панядзелак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь забараніла ўвоз свіней з Украіны

Беларусь забараніла ўвоз свіней з Украіны

Беларусь увяла часовыя абмежаванні на ўвоз жывых свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Украіны на сваю тэрыторыю.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.

«Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны прыпыніла сертыфікацыю жывых свіней і прадукцыі свінагадоўлі, якая пастаўляецца ў Расейскую Федэрацыю. У сувязі з тым, што Беларусь знаходзіцца ў адзінай мытнай прасторы з Расеяй, дэпартамент уводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз жывых свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Украіны на тэрыторыю Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь свініны з Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках