29 красавiка 2024, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНФ патрабуе неадкладнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі

4
БНФ патрабуе неадкладнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі

Беларускі Народны Фронт зрабіў заяву адносна падзеяў ва Украіне.

Тэкст заявы размешчаны на сайце партыі.

«Партыя БНФ рашуча асуджае расейскую ваенную агрэсію ў Крыме супраць украінскай дзяржавы. Партыя БНФ выказвае сваю поўную салідарнасць з народам Украіны, новым украінскім урадам і крымскімі татарамі ў іх імкненні захаваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Партыя БНФ звяртаецца да міжнароднай супольнасці, у тым ліку да ўрадаў ЗША і Велікабрытаніі як гарантаў незалежнасці Украіны, з заклікам неадкладна прымяніць усе магчымыя сродкі для спынення ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Мы таксама звяртаемся да беларускага ўраду і беларускага народа з мэтай неадкладна дамагчыся вываду ўсіх расейскіх ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Беларусі. Таму што цяпер на прыкладзе падзей у Крыме мы бачым, што расейскія вайскоўцы на тэрыторыі іншай краіны, нават калі гэтая краіна не варожая, могуць быць ужытыя супраць інтарэсаў гэтай краіны з мэтай блакавання інфраструктуры і прымянення іншых гвалтоўных дзеянняў, накіраваных на рэалізацыю расейскіх імперскіх амбіцый», - гаворыцца ў заяве партыі.

Нагадаем, сёння ноччу стала вядома аб захопе аэрапортаў Севастопаля і Сімферопаля. Раней паведамлялася, што ў Крым збіраўся прыляцець в.а. абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў для мірнага ўрэгулявання сітуацыі.

Учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт».

Каля паўтысячы чалавек са сцягамі Расеі і Крыма каля парламента патрабавалі прызначыць рэферэндум аб дзяржаўнай прыналежнасці аўтаномнай рэспублікі.

Днём спікер Уладзімір Канстанцінаў прызначыў пазачарговую сесію парламента, на якой дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказаў недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках