29 красавiка 2024, панядзелак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецаперацыя ў менскім метро: анонс планавых вучэнняў?

4
Спецаперацыя ў менскім метро: анонс планавых вучэнняў?

Падзеі ў менскім метро 26 лютага маглі быць анонсам або вельмі ўдалым збегам абставінаў для праверкі МУС, КДБ і МНС.

Сёння прэс-служба МУС Беларусі паведаміла пра тое, што «ў Менску 27-28 лютага праходзіць сумеснае камандна-штабное вучэнне. Яго мэта - адпрацоўка пытанняў забеспячэння грамадскай бяспекі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе».

У вучэннях бяруць удзел супрацоўнікі МУС, КДБ, МНС і іншых структур, якія на працягу двух дзён «адпрацоўваюць зладжанасць узаемадзеяння дзяржаўных органаў пры ўзнікненні розных пазаштатных сітуацый». Практычная фаза вучэнняў праходзіць 28 лютага на базе «Чыжоўка-Арэны».

У афіцыйным паведамленні адзначаецца, што «гаворка ідзе аб сумесных дзеяннях зацікаўленых дзяржструктур у выпадку здзяйснення актаў тэрарызму, якія суправаджаюцца захопам закладнікаў і прымяненнем выбуховых прылад, пры спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку рознага маштабу».

Планам правядзення вучэнняў таксама прадугледжаныя практычныя заняткі, звязаныя з папярэджаннем іншых надзвычайных сітуацый - эвакуацыя грамадзян з ачагоў узгарання, выяўленне крыніц іанізуючага выпраменьвання і іншае.

Нагадаем, паводле афіцыйнай версіі, прычынай масавай эвакуацыі пасажыраў двух ліній і наступнага трохгадзіннага прастою метрапалітэна днём 26 лютага стала пільнасць студэнткі, якая падглядзела «тэкст SMS аднаго з пасажыраў: у ім ён паведамляў аб планах прывесці ў дзеянне выбуховую прыладу ў метро».

Меркаванага «тэлефоннага тэрарыста» затрымалі, і ён даў прызнальныя паказанні ў СІЗА КДБ. Затрыманым аказаўся 35-гадовы жыхар Менскай вобласці. Дадаткова паведамлялася, што інфармацыя аб выбухной прыладзе не пацвердзілася, а супраць жартаўніка распачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы.

Паводле звестак БелаПАН, SMS-паведамленне мужчына адправіў сваёй знаёмай. Следства павінна разабрацца, ці ёсць у гэтым выпадку ў дзеяннях мужчыны склад злачынства. Калі, вядома, студэнтка была...

Згодна з ч. 1 арт. 340 КК РБ «загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, падпале ці іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, альбо прычынення шкоды ў буйным памеры, альбо наступлення iншых цяжкіх наступстваў, - караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў».

Вельмі многае залежыць у гэтай справе ад сумы шкоды з-за незапланаванай змены працы гарадскога транспарту. Яе павінны падлічыць «Менсктранс» і Менскі метрапалітэн. Нехта ж павінен за гэта адказаць?

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках