29 красавiка 2024, панядзелак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа атрымаць крэдыт МВФ ужо ў красавіку

1
Украіна можа атрымаць крэдыт МВФ ужо ў красавіку

Кіеў мае намер прасіць у МВФ каля 15 мільярдаў даляраў.

Украінскія ўлады павінны пачаць выконваць патрабаванні Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для таго, каб першы транш крэдыту Украіне паступіў у бліжэйшыя два месяцы, паведаміў эканаміст Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў Аляксандр Жолудзеў.

«Калі ў бліжэйшы час урад зможа падрыхтаваць новы бюджэт на 2014 год з меншым дэфіцытам і прайсці першы этап павышэння тарыфаў на газ для насельніцтва, атрымаць першы транш Украіна зможа ў бліжэйшыя два месяцы» - паведаміў ён у каментары «Корреспонденту» ў пятніцу, 28 лютага.

Ён адзначыў, што асноўнымі патрабаваннямі МВФ па крэдытаванні Украіны застаецца скарачэнне дэфіцыту бюджэту і павышэнне тарыфаў на газ для насельніцтва да эканамічна абгрунтаванага ўзроўню.

Жолудзеў не выключае фінансавую дапамогу ад ЕЗ ці ЗША, аднак, на яго думку, пра вялікія сумы казаць не варта.

У той жа час ён не стаў прагназаваць развіццё сітуацыі з атрыманнем крэдыту ад РФ.

«Дзеянні Расеі недастаткова адкрытыя не толькі ў фінансавым пытанні, але і ў многіх іншых знешнепалітычных» - дадаў эксперт.

Напярэдадні новапрызначаны міністр фінансаў Аляксандр Шлапак паведаміў, што місія МВФ, можа прыехаць ва Украіну ўжо на наступным тыдні. Перамовы аб аднаўленні крэдытавання з МВФ вяло таксама папярэдняе ўкраінскае кіраўніцтва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках