29 красавiка 2024, панядзелак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Чарнавол: Расея рэалізуе ў Крыме асяцінскі сцэнар

3
Тарас Чарнавол: Расея рэалізуе ў Крыме асяцінскі сцэнар

Рашэннем напружанай сітуацыі ў Крыме павінна займацца ўпаўнаважаная дыпламатычная міжнародная камісія, а не ўкраінскія вайскоўцы.

Пра гэта ў каментары Gazeta.ua заявіў былы народны дэпутат Тарас Чарнавол.

"Расея пастаянна ажыццяўляе правакацыі, раскручвае канфлікт і нестабільнасць у Крыме. Аднак фармальна расейскае кіраўніцтва не хоча выступаць галоўным бокам канфлікту. Яны хацелі, каб ва Украіне "раскруціўся" варыянт Паўднёвай Асеціі: выклікаць агрэсіўны ўзброены адказ з боку ўкраінскіх вайскоўцаў, каб пасля выступіць у ролі міратворца", - распавёў Чарнавол.

Паводле яго слоў, правакацыі ў крымскім рэгіёне ажыццяўляюцца рознымі спосабамі.

Так, прысутнасць ваенных людзей без апазнавальных знакаў сведчыць пра схаваныя намеры вышэйшага кіраўніцтва РФ. У прыватнасці, узброеных байцоў маскіруюць пад мясцовых актывістаў і казакоў, якія нібыта абараняюць рускамоўнае насельніцтва рэгіёну.

"У так званых пратэстоўцаў з сабой цэлы баявой арсенал, які нават у бандыцкіх фармаваннях Крыма адсутнічае. Але фармальна, пакуль мы не зможам устанавіць прыналежнасць гэтых асоб да войскаў РФ, крымская сітуацыя "завісае ў паветры", - заявіў экс-нардэп.

Таксама палітык парэкамендаваў украінскім уладам не толькі за рашэнні галасаваць, але і працаваць на дыпламатычным узроўні. У прыватнасці, неадкладна выклікаць у Крым прадстаўнікоў шэрагу міжнародных арганізацый.

"І хай тады паспрабуюць не дапусціць гэтую дэлегацыю да заблакаваных аэрапортаў. Няхай растлумачаць наяўнасць узброеных людзей на ўкраінскай тэрыторыі. Трэба на ўсіх узроўнях крычаць, што Расея пачала вайну супраць Украіны! Не забывайце, што дзейнічаць трэба хутка. Пакуль Рада дзесьці засядае, Расея зможа здзейсніць яшчэ нейкія правакацыі. Самае галоўнае цяпер ужо без пастаноў патрабаваць ад міжнароднай супольнасці выезду спецдэлегацыі ў Крым літаральна сёння-заўтра", - рэзюмаваў Чарнавол.

Нагадаем, міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў ацаніў сітуацыю ў Крыме, як ўзброенае ўварванне і акупацыю з боку Расеі. Таксама Вярхоўная Рада Украіны прыняла зварот да дзяржаў-гарантаў у адпаведнасці з Мемарандумам аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

За адпаведную пастанову сёння прагаласавалі 230 народных дэпутатаў з 314, зарэгістраваных у сесійнай зале.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках