29 красавiка 2024, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія банкі даюць за грыўню ўсяго 100 беларускіх рублёў

14

Курс куплі ўкраінскай валюты апусцілі ў 10 разоў у параўнанні з тым курсам, які банкі выстаўлялі на грыўню да пачатку крызісу ва Украіне.

Калі раней здаць грыўню можна было прыкладна за 1 тысячу беларускіх рублёў, то цяпер - усяго за 100 рублёў. Такі курс куплі ўкраінскай валюты выставіў сёння галоўны банк краіны - «Беларусбанк», і гэта нягледзячы на тое, што афіцыйны курс грыўны Нацбанка Беларусі практычна не апусціўся - 939 рублёў за грыўню, пішуць «Сильные новости».

Такая ж інфармацыя змяшчаецца і на афіцыйным сайце банка.

Мабыць, «Беларусбанк» вырашыў такім чынам падстрахавацца, улічваючы магчымае падзенне ўкраінскай эканомікі і нявызначанасць таго, чым скончыцца тое, што адбываецца ў Крыме. У той жа час, купіць грыўню «Беларусбанк» прапануе за 970 рублёў.

Але ў іншых беларускіх банках, прадстаўленых у Гомелі, разбежка курсаў грыўны значна менш істотная. У прыватнасці, у «БПС-Ашчадбанк» здаць грыўню можна за 300 рублёў, а больш выгадна прадаваць украінскую валюту ў банку «Масква-Менск», дзе за яе прапануюць 400 рублёў, хоць гэта таксама больш чым у два разы ніжэй афіцыйнага курсу Нацбанка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках