29 красавiка 2024, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бі-2 спелі пра хіпстэраў (Відэа)

Здымкі відэа прайшлі яшчэ ў сярэдзіне снежня мінулага года, але ў сетку Бі-2 выклалі яго толькі цяпер.

«У 2008-2009 гадах тэма хіпстэраў з 50-х вярнулася дзякуючы музычным тэндэнцыям. Песню мы прыдумалі года паўтара таму, пакуль мы яе запісалі і звялі, трошкі гэтая тэма пайшла на спад, але гэта неабавязкова пра хіпстэраў - так можна сказаць пра любую субкультуру, - распавядае Шура Бі-2 аб ключавым персанажа кліпа і сінгла. - Да хіпстэраў нас аднесці складана, але на час здымак кліпа прыйшлося на сябе гэты вобраз апрануць».

Галоўныя ролі «хіпстэраў» згулялі ўдзельнікі Бі-2 і іх сябры. Сярод герояў - Глеб Самойлаў, Уладзімір Шахрын («Чайф»), Алег Гаркуша («АукцЫон»), Маша Макарава («Маша і мядзведзі»), Найк Барзоў, Уладзімір Праснякоў, Вара Дзямідава, Глюк'оZа, Філіп Кіркораў, Ксенія Сабчак, акцёры тэатра «Квартэт І» Расціслаў Хаіт і Леанід Барац, рэзідэнты Comedy Club Гаўрыіл Гардзееў і Павел Воля, перадае onliner.by.

Сабраць і зняць такую колькасць вядомых людзей музыкам атрымалася ўсяго за два дні. Як сцвярджае рэжысёр відэа, усе артысты ахвотна ўключыліся ў працу і прапаноўвалі свае варыянты касцюмаў, так што хіпстэрскія «лукі» атрымаліся ідэальнымі.

«Мы трошкі жартуем, іранізуем, але з павагай ставімся да гэтага агульнага для нас перыяду часу», - кажа рэжысёр кліпа Ірына Міронава. Хоць вялікую частку відэа аператар Павел Капінас зняў у Маскве, вулічныя пейзажы ў кадры самыя сапраўдныя, лонданскія: здымачная група спецыяльна пабывала ў брытанскай сталіцы, каб паказаць знакамітыя «паштовачныя» віды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках